Фотафакт: галівудская актрыса Ліндсі Лохан страціла палову пальца

Фотафакт: галівудская актрыса Ліндсі Лохан страціла палову пальца

Галівудская актрыса Ліндсі Лохан страціла палову пальца на левай руцэ. Здарэнне адбылося ў Турцыі, калі Лохан самастойна спрабавала прышвартаваць яхту. Яна цягнула якар, але заблыталася і звалілася ў ваду. Ланцуг, на якім трымаўся якар, адарваў ёй частку пальца.

Актрысу тэрмінова прывезлі ў бальніцу, дзе палец прышылі. Пра здарэнне Лохан распавяла ў сваім Instagram, у якім змясціла кароткі відэаролік. У ім яна дэманструе перабінтаваны палец.

Ліндсі Лохан 30 гадоў. У кіно яна здымаецца з дзяцінства. Самыя вядомыя яе фільмы — "Кепскія дзяўчынкі" і "Вар'яцкія гонкі". Апошнім часам імя актрысы ўсё часцей трапляе ў розныя скандальныя гісторыі.

Фотафакт: галівудская актрыса Ліндсі Лохан страціла палову пальца
Фота: Wallpapers

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі