Фотафакт: Домрачава атрымала прыз найлепшай спартсменкі Еўропы
![Фотафакт: Домрачава атрымала прыз найлепшай спартсменкі Еўропы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000049_852808_big.jpg.webp?itok=uhvN4P0X)
Славутая беларуская біятланістка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава атрымала прыз найлепшай спартсменкі Еўропы 2014 года. Адбылося гэта напярэдадні на спартыўным свяце ў Раўбічах пад Мінскам — "Гонкі легенд". Нагадаем, у індывідуальных спаборніцтвах перамаглі францужанка Флоранс Баверэль-Рабер і нарвежац Фродэ Андрэсэн, у змяшанай гонцы — згаданая Баверэль-Рабер і Свен Фішар з Нямеччыны.
Фота: БЕЛТА
![Фотафакт: Домрачава атрымала прыз найлепшай спартсменкі Еўропы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000049202403big.jpg.webp?itok=A4KQR1ev)