Фотафакт: Дарогу зрабілі праз... слуп лініі электраперадач

Ніякіх знакаў і абазначэння няма і ўначы слуп заўважыць будзе немагчыма, піша "Комсомольская правда в Беларуси".


Ва Упраўленні капітальнага будаўніцтва Магілёўскага аблвыканкаму кажуць, што калі пачалі пракладаць дарогу, лінія электраперадач ужо была. Аднак перанесці слуп было немагчыма, бо не паспелі пабудаваць трансфарматарныя падстанцыі. Тым часам затрымліваць пабудову дарогі не маглі, таму вырашылі, што слуп перанясуць пазней. Праз некалькі дзён яго там ужо не будзе, абяцаюць энергетыкі.


Фота — kp.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі