"Фотабіяграфію" Пэйджа разабралі яшчэ да прэзентацыі

"Фотабіяграфію" экс-гітарыста Led Zeppelin Джымі Пэйджа (Jimmy Page) прыхільнікі раскупілі яшчэ да афіцыйнага рэлізу кнігі.  Паводле дадзеных выдавецтва Genesis Publications, наклад «Jimmy Page by Jimmy Page» складаў толькі 2500 асобнікаў, так што меламаны імгненна размялі ўсе копіі. Фанатаў гітарыста Led Zeppelin не збянтэжыў нават непамерна высокі кошт аўтабіяграфіі – 445 фунтаў стэрлінгаў (прыкладна 600 долараў).

Як паведамлялася раней, у кнізе размешчана больш 650-ці фотакартак, адабраных і пракаментаваных асабіста Джымі Пэйджам. Некаторыя з гэтых фота можна будзе ўбачыць на адмысловай выставе, якая пройдзе 5-6 лістапада ў Лондане. Плануецца, што адкрыццё выставы наведаюць аўтары здымкаў: Кэйт Сайман (Kate Simon), Ніл Прэстан (Neal Preston), Рос Халфін (Ross Halfin) і Пэні Сміт (Pennie Smith).

Фота: www.rock-songs.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі