Форвард хакейнай зборнай Беларусі Угараў перайшоў у клуб-пачатковец КХЛ

Гэты клуб абраў беларускага хакеіста на драфце пашырэння Кантынентальнай хакейнай лігі, які адбыўся 17 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА.



Паводле ўмоваў драфта пашырэння, кожная расійская каманда КХЛ акрамя яраслаўскага "Лакаматыва" павінна была выставіць на яго пяць хакеістаў. Ніжагародскае "Тарпеда", за якое ў мінулым сезоне выступаў Угараў, уключыла яго ў гэты спіс. Тады гульца і абраў трэнер "Адмірала" Ханну Ёрціка.



Уладзівастоцкі "Адмірал" стаў чацвёртым клубам КХЛ у кар'еры беларускага хакеіста. Акрамя ніжагародскага "Тарпеда" ён выступаў за ХК МВД (2008/09, 2009/10) і маскоўскае "Дынама" (2010/11).



Фота — pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі