Вы тут

"Форма чалавечнасці" і беларусы на Берлінале: эфір з Леанідам Каліценем

Леанід Каліценя / Еўрарадыё

4 сакавіка ў культурнай прасторы ОК16 адбудзецца прэм'ерны паказ дакументальнага інтэрнэт-ТБ-серыяла "Форма чалавечнасці", заснаванага на рэальных падзеях. Кіно распавядае пра людзей, якія насуперак усяму, нават смерці і нечалавечым умовам, заставаліся людзьмі.

Пра асаблівасці серыяла ў жывым эфіры Еўрарадыё расказвае кінапрадзюсар Леанід Каліценя. Дарэчы, Леанід толькі што вярнуўся з Берлінскага кінафестывалю, таму, натуральна, не абмінём і тэму адсутнасці беларускага кінематографа на Берлінале. Далучайцеся!

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.