Вы тут

Фолк-мадэрн Патрыцыі Свіцінай — у чым яго цікавостка?

Патрыцыя Свіціна / Таццяна Менская

29 сакавіка ў мінскім клубе "Бруге" адбудзецца прэзентацыя першага міні-альбома "Этна-праекта Патрыцыі Свіцінай". Іскрынкай вечара абяцае стаць момант, калі на сцэне да Патрыцыі Свіцінай далучыцца лідар гурта GODS TOWER — Уладзіслаў Наважылаў. Але гэта не адзіны сюрпрыз, што чакае слухачоў.

Як традыцыйным беларускім абрадавым і пазаабрадавым народным песням надаць "мадэрнавае" гучанне? Дзе спявачка шукае песні для свайго рэпертуару? Ці цікавіць сённяшнюю моладзь спеўны фальклор?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае спявачка Патрыцыя Свіціна.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.