Фіны ўжо сёлета дазволяць будаваць расійскі газаправод у абыход Беларусі

Хельсінкі яшчэ сёлета дадуць згоду на будаўніцтва газаправода Nord Stream, які будзе пракладзены з Расіі непасрэдна ў Нямеччыну, мінуючы Польшчу, Беларусь і Ўкраіну. Аб гэтым заявіў прэм’ер Фінляндыі Маці Ванганен пасля размовы з расійскім калегам Уладзімірам Пуцінам.
Напярэдадні свой дазвол ужо выдала Данія. Цяпер інвестары патрабуюць толькі згоды Расіі, Фінляндыі, Швецыі і Нямеччыны, праз тэрытарыяльныя воды якіх пройдзе труба. Будаўніцтва Nord Stream распачнецца ўвесну 2010 года, інфармуе PAP.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі