Фінскія журналісты пагражаюць байкотам хакейнага чэмпіянату ў Мінску

У прыватнасці, пра гэта заявілі тэлерадыёкампанія YLE, а таксама выданні Helsingin Sanomat і Ilta Sanomat, піша сайт charter97.org. Кампаніі абвясцілі, што іх не задавальняюць умовы, вылучаныя беларускімі арганізатарамі мерапрыемства. У прыватнасці, размова ідзе аб патрабаванні беларускага ўрада, каб журналісты, якія прыбылі для асвятлення чэмпіянату свету па хакеі, не асвятлялі іншыя падзеі.



"Мы павінны быць упэўненыя, што журналісты змогуць працаваць у адпаведнасці з нармальнымі заходнімі прынцыпамі, — заявіў спартыўны дырэктар YLE Атэ Яскелайнен. — Міжнародная федэрацыя хакея (МФХ) паклапаціцца пра тое, каб забяспечыць нармальную працу".



Прэзідэнт Фінскай асацыяцыі хакея Калерва Кумола кажа, што ўлады Беларусі могуць сутыкнуцца з сур'ёзнымі наступствамі, калі яны не адступяць ад сваіх умоваў.



Нагадаем, права арганізацыі чэмпіянату Беларусь атрымала ў 2009 годзе. Яго правядзенне запланавана з 9 па 25 мая 2014 года на "Мінск-Арэне" і "Чыжоўка-Арэне".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі