Ферэра-Вальднер абмяркуе з Лукашэнкам апошні беларуска-расійскі канфлікт

На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам Беніта Ферэра-Вальднер уздыме пытанне апошняга канфлікту з Расіяй. Па словах еўракамісара, яна хоча пачуць пазіцыю Беларусі па гэтым пытанні.
Ферэра-Вальднер: “Натуральна, што мы сочым за падзеямі. І натуральна, што я хацела пачуць пункт гледжання беларускіх уладаў, што яны на гэты конт думаюць… Мы, дапусцім, чулі, што будзе створаны мытны саюз паміж Расіяй, Беларуссю і Казахстанам. Адначасова мы аказваем дапамогу ў магчымасці ўступлення Беларусі ў СГА. Усе гэтыя пытанні будуць на парадку дня, а таксама пытанне, якое тычыцца газавага трубаправоду”.

Еўрачыноўніца падкрэсліла, што гэта двухбаковы канфлікт. Таму Еўрасаюз не будзе станавіцца ні на чый бок. Галоўнае, што трэба зрабіць – забяспечыць энерга- і харчовую бяспеку:

Ферэра-Вальднэр:
“Мы ніколі не прымаем той ці іншы бок, гэта двухбаковы канфлікт. Мы хочам бачыць справядлівыя ўмовы для ўсіх, энергабяспеку і харчовую бяспеку для ўсіх”.

Спадарыня Беніта Ферэра-Вальднэр пацвердзіла, што прыехала з прапановай выдзеліць Беларусі 10 мільёнаў еўра на паляпшэнне бяспекі і якасці прадуктаў харчавання:

“Я таксама прывезла з сабой прапанову на 10 мільёнаў еўра для забеспячэння прадуктаў харчавання. І гэта будзе зроблена ў інтарэсах беларусаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі