Вы тут

Федэрацыя перанесла матч брэсцкага "Дынама" і "Слуцка" — пахварэлі футбалісты

Брэсцкія дынамаўцы пакуль у частковай самаізаляцыі / vk.com/dynamobrest

Беларуская федэрацыя футбола рашылася на перанос матчу чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе паміж брэсцкім "Дынама" і "Слуцкам". Ён мусіў прайсці 10 ліпеня і ўжо пачалі прадаваць квіткі. Цяпер жа паядынак прызначаны на 12 жніўня.

Прычына такога рашэння вядомая — пахварэлі некаторыя футбалісты ў "Дынама". Неафіцыйныя крыніцы сведчылі, што іх больш за дзясятак, сярод якіх трое знаходзяцца ў бальніцы. Аднак у клубе ў панядзелак увечары заявілі, што гэта "дакладна не 15 чалавек". Праўда, прызнавалася, што яшчэ не ўсе гульцы атрымалі вынікі тэстаў на каранавірус.

Выказвалася меркаванне, што брэсцкаму "Дынама" давядзецца на матч са "Слуцкам" выстаўляць дубліруючы склад з усімі выцякаючымі з гэтага наступствамі (зусім магчымае паражэнне). На шчасце, федэрацыя зрэагавала на праблему. Адменены і матч дубліруючых каманд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.