Федэрацыя лыжных гонак не бярэ на турніры спартсменаў, якія трэніруюцца самі

Сяргей Далідовіч прымаў удзел у сямі Алімпійскіх гульнях​ / БЕЛТА
Сяргей Далідовіч прымаў удзел у сямі Алімпійскіх гульнях​ / БЕЛТА

Федэрацыя лыжных гонак не заяўляе на спаборніцтвы спартсменаў, якія рыхтуюцца да турніраў самі, сцвярджае Сяргей Далідовіч. Пару гадоў таму ён завяршыў кар'еру, але яго дачка, па яго словах, з'яўляецца членам юніёрскай зборнай.

"На Поўначы Жыць! Але не бегаць! Летась не пускалі за межы ў РБ на зборы і спаборніцтвы мяне і маю групу (не добранадзейныя), але на спаборніцтвы з заяўкай праблем не было", піша Далідовіч.

Летась ён двойчы браў адпачынак, каб выехаць на спаборніцтвы ў Расію. Сёлета "на дзяржаву" ўжо не працуе. Але ў выніку сутыкнуўся з нечаканай праблемай. Планаваў паўдзельнічаць разам з дачкой у междуранродных спаборніцтвы ў расійскім Кіраўску.

"Вось тут і пачынаюцца праблемы. Заяўляць Федэрацыя павінна на міжнародныя старты. Абавязаная!!! Не хоча. 2 лісты адпраўлена. Не чытае пошту старшыня Федэрацыі лыжных гонак РБ", піша Далідовіч.

Тым не менш ён разлічвае, што праблем з заяўкай не будзе "і мы зможам прабегчы спаборніцтвы". Па яго словах, людзі на Поўначы добрыя, і яго тут памятаюць.

Далідовіч — пераможца этапу Кубка свету, і адзіны лыжнік у гісторыі, які прымаў удзел у 7 Алімпійскіх гульнях і 12 запар чэмпіянатах свету. Пасля выбараў 2020 года Далідовіч выказаўся супраць гвалту, казаў аб тым, што лічыць несувымерным адказ АМАПа на вулічныя акцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі