Фантастычны фотарэпартаж з пратэстаў у Чылі: агонь і слёзы

Фантастычны фотарэпартаж з пратэстаў у Чылі: агонь і слёзы

6 лістапада ў Санцьяга сілы паліцыі разагналі чарговую вулічную акцыю пратэсту. Выкарыстоўваліся слёзацечны газ і вадамёты. У адказ паляцелі кактэйлі Молатава. Некалькі паліцэйскіх, у тым ліку дзве жанчыны, загарэліся. Гэта знялі фотакарэспандэнты Reuters.

Пратэсты ў Чылі працягваюцца з кастрычніка. Людзі не толькі пратэстуюць супраць павелічэння кошту на праезд у метро, але і супраць малых заробкаў, немагчымасці атрымаць годную бясплатную адукацыю, кепскай сістэмы аховы здароўя. За тры тыдні загінулі амаль два дзясяткі чалавек, у тым ліку і некалькі сілавікоў. У бальніцы трапіла больш за 1600 чалавек. Паліцыя затрымала больш за 4 тысячы чалавек, у тым ліку сотні жанчын і падлеткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі