Фанаты “Дынама” падчас матчу вывесілі плакат з нацысцкім лідэрам (фота)

Фанаты мінскага “Дынама” падчас матчу з “Віцебскам” вывесілі банер, які ўсхваляе Рудольфа Геса ― намесніка Гітлера па нацысцкай партыі, перадае “Прэсбол”.
Адзначым, што Гес быў чалавекам з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй, палову свайго жыцця ён правёў у турме. На плакаце фанатаў між іншым напісана: “Тваё жыццё для нас ― гэта вернасці прыклад”.



Фота: "Прэсбол"