Вы тут

Фактчэк: у сюжэце АНТ не той "Тарас Бульба", дзе затрымалі Фядуту і Зяньковіча

"Тарас Бульба", але не той / скрыншот з відэа АНТ

25 красавіка ў эфіры "Контураў" дзяржаўны тэлеканал АНТ паказаў сюжэт пра падрыхтоўку "замаха на Аляксандра Лукашэнку". У кадры рэстаран "Тарас Бульба": менавіта ва ўстанове гэтай сеткі "змоўшчыкі" Юрась Зяньковіч і Аляксандр Фядута сустракаліся з падстаўнымі "генераламі", якія гралі ролю праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Але гэта не той рэстаран, дзе насамрэч сустракаліся "змоўшчыкі". Лёсавырашальная сустрэча, пасля якой Зяньковіча і Фядуту затрымалі, а беларускія ўладя атрымалі падставы казаць, што супраць іх рыхтавалася маштабная змова, адбылася ў "Тарасе Бульбе" на Садовым кальцы (вуліца Садова-Самацечная). А па ТБ паказваюць іншага "Тараса Бульбу" на вуліцы Махавой. На гэта звярнулі ўвагу ў "Еўрапейскай экспертнай асацыяцыі".

Два "Тараса Бульбы": злева той, у якім сустракаліся змоўшчыкі, справа — паказаны пазней па АНТ

Дробная дэталь, але дэманструе якасць прапаганды на дзяржТБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.