Эйсмант бегла за Лукашэнкам, каб ён не выходзіў з аўтаматам: "а раптам снайпер"

Эйсмант бегла за Лукашэнкам, каб ён не выходзіў з аўтаматам: "а раптам снайпер"

Аляксандр Лукашэнка патлумачыў расійскім журналістам сваё з'яўленне са зброяй 23 жніўня каля Палаца Незалежнасці. Пратэстоўцы ўжо разышліся, калі ён выйшаў прывітаць сілавікоў, трымаючы ў руках аўтамат. Паводле слоў Лукашэнкі, такім чынам ён паказаў, што знаходзіцца "на месцы", што "не баязлівец".

"Я саджуся ў верталёт, а амерыканцы з космасу, сволачы, бачаць жа ўсе, і яны адразу ў свой цэнтр пад Варшавай далі сігнал, што верталёт падняўся, — сур'ёзна расказвае Аляксандр Лукашэнка. — І як толькі прэзідэнцкі верталёт падняўся, яны [пратэстоўцы] пабеглі.... нейкая купка баевікоў засталася".

І вось тады ён і пайшоў да сілавікоў, якія ахоўвалі Палац Незалежнасці. Разам з ім былі тры чалавекі з Службы бяспекі прэзідэнта, "3-4 чалавекі" з "антытэрарыстычнага падраздзялення" і 15-гадовы сын Мікалай.

"Я прадэманстраваў, што я тут, што мае дзеці тут, хоць мой прэс-сакратар [Наталля Эйсмант] бегла са мной, каб я не выходзіў — а раптам снайпер?", — працягвае сваю гісторыю Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі