"Европочта" разаслала паведамленні пра "Голас", а цяпер заяўляе пра ўзлом

Паведамленні пра "Голас" ад "Еўрапошты" / Еўрарадыё
Паведамленні пра "Голас" ад "Еўрапошты" / Еўрарадыё

Кампанія "Европочта", праз сэрвіс якой 20 сакавіка рассылаліся паведамленні аб галасаванні ў сістэме "Голас", заявіла пра ўзлом.

"Паважаныя кліенты! Інфармуем вас, што сёння, 20 сакавіка, быў узламаны сэрвіс па адпраўцы паведамленняў "Европочты". Адбылася несанкцыянаваная адпраўка паведамленняў. Прыносім вам прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці", — гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі.

"Европочта" займаецца дастаўкай пасылак па Беларусі. Кампанія адносіцца да ЗАТ "Интернет-магазин Евроопт", таму рассылка паведамленняў пра галасаванне, якое ініцыяваў штаб Святланы Ціханоўскай, здзівіла многіх карыстальнікаў.

Прапагандысцкія тэлеграм-каналы ўжо паспелі абвінаваціць ва ўзломе беларускую апазіцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі