Еўразвяз заклікае вызваліць затрыманых актывістаў "Сходу"

Еўразвяз заклікае вызваліць затрыманых актывістаў "Сходу"

Еўрасаюз заклікае беларускія ўлады вызваліць затрыманых дэдлегатаў платформы "Сход". 

"Еўрапейскі Саюз заклікае рэжым вызваліць усіх затрыманых і заняцца годным даверу палітычным працэсам з удзелам усіх зацікаўленых бакоў", — напісаў у Твітары прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана.

Па яго словах, гэтымі затрыманнямі афіцыйны Мінск працягвае "абуральнае грэбаванне асноўнымі свабодамі".

Як паведамлялася раней, 11 жніўня чпрынамсі ў 22 актывістаў "Сходу" адбыліся ператрусы. Большасць з іх пасля допыту былі адпушчаныя.

12 жніўня стала вядома, што на Акрэсціна адправілі першага старшыню "Сходу" — экс-амбасадара Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэню. Следчы камітэт заявіў, быццам яго правяраюць на "дачыненне да масавых беспарадкаў".

У той жа дзень прайшоў ператрус у яшчэ аднаго актывіста "Сходу" — сустаршыні грамадскага аб'яднання "Гавары праўду", экс-кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2020 года Андрэя Дзмітрыева. Яго адпусцілі пасля допыту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі