Еўразійскі банк развіцця працягне разгляд крэдытнай заяўкі Беларусі


Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) як кіруючы сродкамі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця працягне “працу па падрыхтоўцы” заключэння па заяўцы Беларусі на атрыманне фінансавага крэдыту. Такое паведамленне фонд распаўсюдзіў па выніках паседжання савета арганізацыі, якое прайшло 3 ліпеня.

З заяўкай на атрыманне новага крэдыту Беларусі звярнулася ў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС (15 чэрвеня перайменаваны ў Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця) сёлета ў сакавіку.

У другой палове траўня Мінск наведалі эканамісты праектнай групы фонду і правялі перамовы з беларускімі ўладамі пра новую крэдытную праграму. Па выніках візіту ЕАБР паведаміў, што заяўка на атрыманне крэдыту можа быць разгледжаная ў канцы першага паўгоддзя 2015 года.  

Але ж пры гэтым эксперты фонду рэкамендавалі афіцыйнаму Мінску як мага хутчэй перайсці да акупляльных тарыфаў на платныя паслугі для насельніцтва і скараціць аб’ём дырэктыўнага крэдытавання эканомікі.  

У 2011 годзе Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС пастанавіў выдаць Беларусі цягам 3 год 3 мільярды долараў на падтрыманне плацёжнага балансу і папаўненне золатавалютных рэзерваў. Было атрымана толькі 2,5 мільярда долараў. Апошні транш крэдыту не выдалі, бо беларускі бок не выканаў патрабаванні ўмоваў праграмы, нагадвае БелаПАН.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі