Еўрасаюз выдзяляе Беларусі 5 млн еўра на экалагічны праект

25 кастрычніка Праграма развіцця ААН і Еўрапейскі Саюз падпішуць пагадненне аб выдзяленні больш за 5 млн еўра на новы праект у галіне наваколля. Пра гэта паведамляе прэс-служба Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі. Праект будзе рэалізоўвацца на працягу трох гадоў у супрацоўніцтве з Мінпрыроды Беларусі. Праект выдзеліць сродкі на развіццё нарматыўнай базы Беларусі ў сферы кіравання воднымі рэсурсамі, захавання біялагічнай разнастайнасці, экалагічнай сертыфікацыі ды іншых. Апрача таго, будуць падтрыманыя пілотныя праекты ў галіне цвёрдых побытавых адкідаў. Праект таксама мае на мэце павялічыць веды грамадскасці ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі