Еўрапейскія рэгулятары разгледзяць вынікі стрэс-тэстаў Беларускай АЭС

Еўрапейскія рэгулятары разгледзяць вынікі стрэс-тэстаў Беларускай АЭС

Еўрапейскія рэгулятары разгледзяць справаздачу аб выніках партнёрскай праверкі стрэс-тэстаў Беларускай АЭС. Паседжанне Групы еўрапейскіх рэгулятараў у сферы ядзернай бяспекі (ENSREG) адбудзецца 2 ліпеня, паведамляе прэс-служба МНС Беларусі.

Пасля зацвярджэння справаздачы Еўракамісія плануе прадставіць вынікі стрэс-тэстаў 3 ліпеня ў Бруселі, а 5 ліпеня справаздачу апублікуюць і дашлюць беларускаму боку, гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Раней група экспертаў з 14 краінаў Еўропы вывучыла нацыянальны даклад аб стрэс-тэстах, атрымала ў дыстанцыйным рэжыме дадатковую інфармацыю, а таксама наведала будаўнічую пляцоўку АЭС у Астраўцы ў сакавіку гэтага года.

Савет па партнёрскай праверцы цягам сёлетняга візіту падаў праект справаздачы і свае высновы наконт устойлівасць БелАЭС да неспрыяльных прыродных фактараў. 13 чэрвеня дэлегацыя была на будаўніцтве станцыі.

Стрэс-тэсты БелАЭС рабіліся ў 2016 годзе ў адпаведнасці з еўрапейскай метадалогіяй дзеля выканання добраахвотна прынятых нашай краінай абавязанняў. Ацэньваліся імаверныя ўплывы на станцыю землятрусаў, затапленняў ды іншых экстрэмальных умоваў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі