Вы тут

Еўрапейскі саюз настольнага тэніса ўвёў санкцыі супраць Беларусі і Расіі

Новыя санкцыі супраць беларускага спорту / pixabay.com

Выканкам Еўрапейскага саюза настольнага тэніса ўвёў санкцыі супраць Беларусі і Расіі. У сезоне 2022/23 гадоў каманды не будуць дапускацца да ўдзелу ў еўрапейскіх клубных спаборніцтвах. Адзначаецца, што еўрапейская арганізацыя адрэагавала на рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта і Міжнароднай федэрацыі настольнага тэніса. Таксама яна спасылаецца на нядаўняе апытанне, праведзенае сярод усіх еўрапейскіх клубаў, якія ўдзельнічаюць у еўракубках. Амаль усе яны не хочуць гуляць ў Беларусі і Расіі, а некаторыя не жадаюць удзельнічаць у турнірах, калі там будуць каманды са згаданых краін.

Міжнародны алімпійскі камітэт даў рэкамендацыю спартыўным федэрацыям не дапускаць да турніраў спартсменаў з Беларусі і Расіі неўзабаве пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны (некаторыя з іх у выніку дазволілі выступы беларусам і расіянам у нейтральным статусе).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.