Еўрапейскі Саюз адмяніў гандлёвыя льготы на экспарт з Беларусі

Еўрапейскі Саюз адмяніў гандлёвыя льготы на экспарт з Беларусі за парушэнне правоў працоўных. Як заявіў камісар ЕС па правах гандлю Петэр Мандэльсон, «Еўропа надае вялікае значэнне ўмовам працы, а таксама абароне навакольнага асяроддзя».
«У гэтым выпадку Беларусь відавочна парушае стандарты Міжнароднай арганізацыі працы», - паведаміў ён у заяве.

Па словах прадстаўніка Еўрапейскай камісіі, на Беларусь цяпер будуць распаўсюджвацца стандартныя імпартныя пошліны, якія на 3% большыя за льготныя пошліны. Гэтае рашэнне паўплывае прыблізна на 10% беларускага імпарту ў ЕС.

Еўрапейскі Саюз папярэджваў афіцыйны Мінск пра гэты крок яшчэ паўгады таму і патрабаваў палепшыць умовы працы ў краіне. 15 чэрвеня ЕС вырашыў, што гэта не было зроблена.

Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі