Еўрапарламент вылучыў Лобава, Бяляцкага і Статкевіча на прэмію Сахарава

Ініцыятарамі збору подпісаў выступілі еўрадэпутаты Марэк Мігальскі і Філіп Качмарэк, а таксама намеснік кіраўніка Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч. Пра гэта Марэк Мігальскі паведаміў польскім СМІ.





Між іншага, беларускія палітвязні за прэмію будуць спаборнічаць з былым супрацоўнікам ЦРУ Эдвардам Сноўдэнам. Яго ў Еўрапарламенце вылучыла фракцыя "зялёных".





Прэмія Сахарава заснаваная Еўрапарламентам у 1988 годзе. Яна надаецца за дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека і дэмакратыі. У 2004 годзе прэмію імя Сахарава атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, а ў 2006 годзе лаўрэатам стаў Аляксандр Мілінкевіч.





Хто атрымае прэмію сёлета, стане вядома ў кастрычніку.





Фотакалаж — belsat.eu