Еўрапарламент ухваліў стварэнне трыбунала па збітым "Боінгу"

Еўрапарламент ухваліў стварэнне трыбунала па збітым "Боінгу"

Еўрапейскі парламент 21 студзеня павітаў публікацыю даклада, які Савет бяспекі Нідэрландаў зрабіў пра збіты над украінскім Данбасам "Боінг". Акрамя таго Еўрапарламент сваёй пастановай падтрымаў стварэнне міжнароднага крымінальнага трыбунала па расследаванні гэтай авіякатастрофы, перадае korrespondent.net.

Дэпутаты Еўрапарламент заклікалі Расію супрацоўнічаць з міжнароднай супольнасцю дзеля расследавання гэтай авіякатастрофы і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Еўрапарламентары выказалі шкадаванне з нагоды таго, што Расія вырашыла блакаваць рэзалюцыю ў Савеце Бяспекі ААН аб стварэнні міжнароднага суда па збітым "Боінгу".

Авіякатстрофа з малайзійскім самалётам рэйса MH17 адбылася 17 ліпеня 2014 года. Мяркуецца, што ён быў збіты ракетай "зямля-паветра". Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі