Еўрапарламент падтрымаў пашырэнне Шэнгенскай прасторы на новыя краіны ЕС

15 лістапада Еўрапарламент рашучай бальшынёй галасоў падтрымаў пашырэнне Шэнгенскай прасторы на новыя краіны ЕС. У Шэнген увайшлі і нашыя суседзі - Польшча, Латвія, Літва і Эстонія. Кантроль на сухапутных межах паміж нашымі суседзямі і іншымі краінамі Еўрасаюза мусяць знікнуць у ноч з 20 па 21 снежня сёлета. За гэта прагалавалі 468 еўрадэпутатаў, супраць - 21.

Кантроль у аэрапортах знікне 30 сакавіка. У 2008 годзе да Шэнгену далучыцца таксама Швейцарыя.

Нагадаем, што Шэнген - невялікае ціхае мястэчка ў вінаробчай правінцыі на памежжы Люксембурга, Нямеччыны і Францыі. Менавіта там прадстаўнікі 5 еўракраінаў ў 1985 годзе падпісалі дамову аб скасаванні кантролю на ўнутраных межах.

www.euro.pap.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі