Вы тут

Еўракамісія ў чэрвені адкажа на заяўку Украіны на ўступленне ў ЕС

Урсула фон дэр Ляен размаўляе з Уладзімірам Зяленскім / twitter.com/vonderleyen

Ужо ў чэрвені Еўракамісія дасць афіцыйны адказ па заяўцы Украіны на ўступленне ў ЕС. Пра гэта старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен напісала ў Твітары.

Калі Брусэль рэкамендуе даць Украіне статус кандыдата і ўсе 27 краін ЕС з гэтым пагодзяцца, пачнуцца афіцыйныя перамовы пра ўступленне Украіны ў Еўрасаюз.

Заяўку на ўступленне Украіны ў ЕС Уладзімір Зяленскі падпісаў 28 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.