Еўракамісія лічыць агрэсіяй супраць Польшчы сітуацыі на мяжы

У лагеры бежанцаў у польскай Бяла-Падлясцы / Еўрарадыё​
У лагеры бежанцаў у польскай Бяла-Падлясцы / Еўрарадыё​

Паток мігрантаў у Польшчу Еўракамісія называе актам агрэсіі з боку Беларусі. Пра такую пазіцыю Бруселя распавёў прэс-сакратар Еўракамісіі Адальберт Янц, паведамляе polskieradio.pl.

— Гэта спроба інструментальнага выкарыстання людзей і трэціх краін з палітычнай мэтай. Мы сурова гэта асуджаем і вызначаем як агрэсію. Брусель нязменна крытыкуе Мінск вось ужо два месяцы. Нагадаю, камісар ЕС унутраных спраў Ілва Ёхансан казала на пасяджэнні Еўрапейскага парламента, што Беларусь дапамагае ў арганізацыі нелегальных пералётаў мігрантаў, а потым палягчае ім перасячэнне мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй. За апошні час мы толькі пераканаліся ў гэтым яшчэ больш", — распавёў афіцыйны прадстаўнік.

Паток нелегальных мігрантаў з Беларусі ў Польшчу працягвае расці, і па апошніх дадзеных польскіх памежнікаў з боку Беларусі 130 чалавек паспрабавалі незаконна перасекчы польскую мяжу, 40 былі затрыманыя.

Нагадаем, што сёння ў Бруселі павінна адбыцца нечарговая сустрэча міністраў унутраных спраў ЕС па сітуацыі ў Афганістане, на якой закрануць і тэму беларускай мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі