Вы тут

Еўрадэпутаты збіраюць подпісы супраць удзелу Беларусі ў "Еўрабачанні"

Беларусь хочуць адхіліць ад "Еўрабачання" / Еўрарадыё

У Еўрапарламенце пачаўся збор подпісаў пад прапановай адхіліць Беларусь ад удзелу ў сёлетнім конкурсе "Еўрабачанне". З ініцыятывай выступіла еўрадэпутатка Карын Карлсбра (Шведская Ліберальная партыя), піша TUT.by.

Яна прапануе калегам з Еўрапарламента падпісаць ліст у Еўрапейскі Саюз радыё і тэлебачання (EBU). Карлсбра падкрэслівае недапушчальнасць супрацы EBU з Белтэлерадыёкампаніяй, кіраўнік якой Іван Эйсмант уключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза. Таксама еўрадэпутатка нагадвае, што на БТ пераследуюць супрацоўнікаў па палітычных поглядах.

На думку Карлсбра, іншыя еўрапейскія медыякампаніі таксама павінныя перапыніць супрацу з БТ. 

Гэта не першая спроба адхіліць БТ ад удзелу ў "Еўрабачанні". Раней з такой ініцыятывай у Еўрапейскі вяшчальны саюз звяртаўся Беларускі фонд культурнай салідарнасці. Аднак там адказалі, што яны "па-за палітыкай".

"Еўрабачанне-2021" пройдзе ў нідэрландскім Ратэрдаме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.