“Еўрабачанне-2017” пройдзе ў Кіеве

“Еўрабачанне-2017” пройдзе ў Кіеве

Аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні “Еўрабачанне-2017” нарэшце назваў горад, у якім пройдзе гэты спеўны конкурс. У якасці месца правядзення вызначаны Кіеў. Ён набраў 19 галасоў сябраў аргкамітэту. Адэса, яшчэ адзін горад-прэтэндэнт, атрымала толькі 2 галасы, паведамляе УНІАН.

Украіна атрымала права правесці “Еўрабачанне-2017” пасля таго, як спявачка Джамала перамагла на гэтым конкурсе сёлета ў Стакгольме. Яна выступіла з песняй “1944”, у якой распавядаецца пра трагедыю крымскататарскага народа.

Ад пачатку за права прымаць конкурс змагаліся шэсць украінскіх гарадоў — Кіеў, Дняпро, Ільвоў, Адэса, Харкаў і Херсон. Пасля першага этапу адбору ў фінал трапілі Дняпро, Адэса і Кіеў. Абвяшчэнне горада-гаспадара конкурсу павінна было адбыцца 27 ліпеня, аднак было перанесена на “нявызначаны тэрмін” з-за праблем з фінансаваннем конкурсу.

Паралельна ў расійскіх СМІ курсіравалі чуткі, што права правесці “Еўрабачанне” можа перайсці да іншай краіны, калі ўкраінцы не вызначацца з месцам правядзення конкурсу і ў якасці такой альтэрнатыўнай краіны называлася Расія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі