Эстонія і Польшча падтрымаюць Грузію і Украіну на шляху да NATO

У аўторак прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі адведаў ў Таліне прэзідэнта Эстоніі Томаса Хендрыка Ільвеса.  Галоўная тэма перамоваў - саміт NATO ў Бухарэсце 2-4 красавіка. Лідэры Эстоніі і Польшчы раяцца, як можна падтрымаць імкненне Грузіі і Украіны да збліжэння з Паўночна-атлантычным блокам.

Іншая тэма перамоваў - усходняя палітыка добрасуседства, энергетычная палітыка ЕС, камунікацыйнае і энергетычнае супрацоўніцтва Польшчы і краінаў Балтыі, інфармуе сайт euro.pap.pl.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі