ЕС запатрабуе адмены пакарання за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі

Еўрасаюз будзе патрабаваць ад беларускіх уладаў адмены крымінальнага артыкула, што прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя ліквідаванай, прыпыненай або незарэгістраванай арганізацыі.

Аб гэтым заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель на пасяджэнні выканкама і праўлення Еўрапейскага саюза пенсіянераў, якое адбылося ў Берліне 6 лістапада.

Таксама яна паведаміла, што Еўрасаюз мае намер разгледзець пытанне спрашчэння працэдуры атрымання беларусамі шэнгенскіх віз.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі