ЕС закліча Расію не ізаляваць сябе ад астатняй Еўропы

Еўрасаюз закліча Расію не ізаляваць сябе ад астатняй Еўропы. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на праект выніковай заявы, падрыхтаванай для ўдзельнікаў пазачарговага саміта ЕС, што праходзіць у Брусэлі.
У дакуменце адзначаецца, што дзеянні Расіі ў Грузіі "непрымальныя" з кропкі гледжання міжнароднага права, якія паставілі "адносіны паміж Еўрасаюзам і Расіяй на ростань". У праекце заявы таксама гаворыцца, што ЕС можа разгледзіць пытанне пра мэтазгоднасць працягу дыялогу з Расіяй па шэрагу пытанняў.

У той жа час удзельнікі саміта гатовыя заявіць пра намер умацоўваць адносіны з Грузіяй, паведамляе РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі