ЕС патрабуе, каб Расія перастала перакідваць войскі і тэхнікі ва Украіну

Назіральнікі АБСЕ ва Украіне заўважылі на тэрыторыі, кантраляванай сепаратыстамі пад Данецкам, два канвоі з 17 грузавікоў з цяжкім узбраеннем. Як перадае ВВС, назіральнікі кажуць пра дастаўку 122-мм гаўбіц і ўстановак "Град".

Вярхоўная прадстаўніца Еўрасаюза, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Федэрыка Магерыні назвала гэтыя паведамленні "трывожным фактарам". У адмысловай заяве яна заклікала Расію прадухіліць далейшы руху вайскоўцаў і ўзбраення і вывесці з Украіны ўжо наяўныя, перадае УНІАН.

Магерыні лічыць, што ўсе бакі павінны строга прытрымлівацца сваіх абавязанняў у рамках Мінскага пратаколу і мемарандума і вярнуцца да супрацоўніцтва для пошуку мірнага і ўстойлівага рашэння на аснове павагі незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі