ЕС падтрымае 25 мільёнамі еўра грамадзянскую супольнасць у Беларусі. Фінансаванне таксама пойдзе на падтрымку моладзі, студэнтаў, выкладчыкаў ВНУ, паведамляе ў сераду Еўракамісія. У заяве гаворыцца пра "новую праграму дапамогі... для далейшай падтрымкі народа Беларусі", які апынуўся пад рэпрэсіямі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Яна накіравана "на падтрымку дэмакратычных памкненняў у Беларусі".
Праграма забяспечыць прадастаўленне 450 стыпендый для беларускіх студэнтаў. Згадваецца і пра 500 прафесійных абменаў.