ЕС накіруе місію ў Беларусь для развіцця палітычных і эканамічных адносін

У бліжэйшыя тыдні місія Еўрасаюза накіруецца ў Мінск, каб ацаніць, як ЕС можа развіваць палітычныя і эканамічныя адносіны з Беларуссю.
Аб гэтым заявіў вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана на сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. У сваю чаргу кіраўнік беларускага МЗС адзначыў, што наша краіна гатовая развіваць прадуктыўныя адносіны з ЕС, паведамляе агенцтва ПРАЙМ-ТАСС.

Нагадаем, Еўрасаюз прыпыніў на паўгода забарону на ўезд для Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 35 беларускіх чыноўнікаў. У той жа час у "чорным спісе" застаюцца старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, былы камандзір спецназу ўнутраных войск Дзмітрый Паўлічэнка, былы дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман і былы міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі