Вы тут

ЕС і ЗША адрэагавалі на рэпрэсіі супраць беларускіх журналістаў

Ці зазірне сонца ў беларускае ваконца? / З архіву БЕЛТА

ЕС і ЗША адрэагавалі на рэпрэсіі супраць беларускіх журналістаў. З заявамі выступілі знешнепалітычная служба Еўрасаюза і Дзярждэпартамент Злучаных Штатаў.

"Мы асуджаем замах на свабоду прэсы, напады на журналістаў, у тым ліку іх затрыманні, пазбаўленні акрэдытацыі сродкаў масавай інфармацыі або прымус да пераакрэдытацыі ўсіх замежных журналістаў, — заяўляе знешнепалітычная служба ЕС, якую ўзначальвае Жазэп Барэль. —  ...Журналістам павінна быць дазволена выконваць сваю працу без запалохвання і без такіх штучных абмежаванняў з боку ўладаў, як затрыманні або адкліканне выдадзеных акрэдытацый".

Дзярждэпартамент ЗША таксама асуджае пераслед журналістаў у Беларусі, заклікае ўлады "паважаць свабоду СМІ" і неадкладна вызваліць усіх затрыманых журналістаў. З падобнай заявай выступіла і амерыканская амбасада ў нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.