Эпідэмія грыпу аб’яўлена ў 14 адміністрацыйных тэрыторыях Беларусі

У васьмі буйных гарадах Беларусі вынесеныя пастановы галоўных дзяржаўных санітарных урачоў тэрыторый аб узмацненні мерапрыемстваў па барацьбе з грыпам і іншымі рэспіраторнымі інфекцыямі.
У прыватнасці, у гэты спіс патрапілі Гомель, Маладзечна, Мазыр, Рэчыца, Мінск, Барысаў, Наваполацк, Магілёў і Маладзечанскі, Светлагорскі, Добрушскі, Мазырскі, Рэчыцкі, Барысаўскі раён.

У сувязі з рэгістрацыяй высокага ўзроўню захворвання на грып і ВРЗ і адсутнасцю больш за 30% вучняў прыпынены вучэбна-выхаваўчы працэс ва ўсіх школах Гомеля, а таксама ў некаторых іншых раёнах краіны.

Трохразовае перавышэнне парогавага ўзроўню захворвання на грып на 23 лютага зарэгістравана ў Баранавічах.



Фота — photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі