Эксперымент у пяці мінскіх школах: абяцаюць падняць заробак на 15%

Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Мінадукацыі.



Супрацоўніца Мінадукацыі: “Галіновая сістэма аплаты працы педработнікаў будзе ўключаць акрамя стаўкі, галіновыя выплаты, якія будуць адлюстроўваць спецыфіку працы ў галіне і выкананне функцый, абумоўленых кваліфікацыйнымі характарыстыкамі. І аплаты будуць усталёўвацца ў працэнтах да акладу”.



Нагадаем, заробак настаўнікам у Беларусі павысілі ў сярэднім на 25%. Але пры гэтым павялічылася колькасць гадзін, якія трэба адпрацаваць за тыдзень. Замест 18 гадзінаў у тыдзень, настаўнік мусіць працаваць 20.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі