15 цягнікоў таварыша Сі: як па Кітаі б'юць антылукашэнкаўскія санкцыі — эфір

Аліса Рыжычэнка

Аліса Рыжычэнка

Кітай канчаткова адмовіўся пастаўляць у Беларусь 15 новых цягнікоў з-за перасцярогаў патрапіць пад санкцыі ЗША. Ну, тыя самыя санкцыі, якія, паводле слоў лукашэнкаўскіх чыноўнікаў і прапагандыстаў, "не працуюць". Тыя санкцыі, якія сталі прычынай спынення працы на заводзе ў Фаніпалі, дзе выраблялі цягнікі "Штадлер". Але святое месца пустым быць не можа, і таму ў тым самым Фаніпалі вырашана пабудаваць завод для вырабу… віскі. А каб два разы не ўставаць, то вырашана (праўда, ужо не ў Фаніпалі) пабудаваць чарговы цэлюлозна-кардонны завод. Відаць, чыноўнікі вырашылі паўтарыць "поспех" масавага будаўніцтва цэментных заводаў, бум на якія быў колькі гадоў таму.

Чым тлумачыцца будаўніцтва чарговага завода па вырабе паперы: запатрабаванасцю на ранку ці жаданнем хоць куды ўкласці сродкі? Як "не працуюць" санкцыі і ці толькі імі тлумачыцца рашэнне Кітая наконт паставак цягнікоў? З якімі цяжкасцямі сутыкаецца эканоміка апошнім часам і што адбываецца на рынку нерухомасці? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі