Як захаванню беларускай нацыі дапаможа Антыканферэўцыя ў Варшаве — эфір

Аліна Коўшык і Павел Баркоўскі

Аліна Коўшык і Павел Баркоўскі / Еўрарадыё


Стратэгічная Антыканферэнцыя “Belarusian ID Revival Days” пройдзе 14-15 верасня ў Варшаве. Паводле арганізатараў, гэта мусіць быць тое мерапрыемства, якое аб'яднае “прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай, акадэмічнай і культурнай супольнасці, палітычных сіл і міжнародных партнёраў, зацікаўленых у забеспячэнні ўмоў для трывалага развіцця беларускай нацыі і яе захавання ў цяжкіх умовах інфармацыйнай вайны, рэпрэсій і татальнай русіфікацыі”.

Якія мэты ставяць перад сабой арганізатары антыканферэнцыі і што прымусіла звярнуцца менавіта да гэтай тэмы? Ці актуальныя для беларускага грамадства пытанні “трывалага развіцця” і што з гэтым развіццём у нас не так? Ці ёсць у беларускага грамадства рэсурсы для стварэння адпаведных умоў для захавання і развіцця нацыі ва ўмовах эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць  прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і яе намеснік, кандыдат філасофскіх навук Павел Баркоўскі ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі