Эксперты прапануюць распусціць Саўмін, а Раманчука ўладкаваць на працу

Эксперты прапанавалі Аляксандру Лукашэнку прызначыць эканаміста Яраслава Раманчука кіраўніком Групы антыкрызіснага кіравання Адміністрацыі прэзідэнта.
Праект указа кіраўніка дзяржавы быў прадстаўлены на прэс-канферэнцыі ў Мінску, на якой група незалежных экспертаў прэзентавала сваю праграму выхаду Беларусі з эканамічнага крызісу. У згаданым дакуменце прапануецца распусціць Савет Міністраў, сфармаваць структуры кіравання эканомікай на базе Адміністрацыі прэзідэнта і стварыць у ёй Групу антыкрызіснага кіравання.

На думку распрацоўшчыкаў, гэтыя захады мусяць дапамагчы "палепшыць якасць дзяржаўнага кіравання", а таксама "дэбюракратызаваць структуры выканаўчай улады". Як паведамляе сайт belmy.info, Яраслаў Раманчук гатовы ачоліць Групу антыкрызіснага кіравання, калі ў яе аснову будзе пакладзеная рэалізацыя эканамічнай праграмы, распрацаванай незалежнымі экспертамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі