Эксперты: Дамашкевіча прыбралі, каб падпарадкаваць Мінскі раён мэрыі Мінска

Галоўнай прычынай замены губернатара Мінскай вобласці стала нежаданне Мікалая Дамашкевіча аддаць наваколлі Мінска мэру сталіцы Міхаілу Паўлаву. Пытанне было вырашана проста: Дамашкевіча знялі з пасады. Пра гэта, спасылаючыся на незалежных экспертаў, піша “Белорусский партизан”. Мінскія ўлады даўно збіраліся падпарадкаваць сабе наваколлі сталіцы. Сітуацыю падштурхнулі да развязкі кошты на зямлю, якія апошнім часам істотна ўзраслі.

Ужо сёння падчас прэс-канферэнцыі галоўны архітэктар горада Віктар Нікіцін выказаў меркаванне, што "далучэнне Мінскага раёна да Мінска дазволіць значна палепшыць сістэму кіравання горадам". Праўда, спадар Нікіцін удакладніў, што гаворка пакуль што ідзе толькі аб адміністрацыйным падначаленні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі