Эксперты агледзелі грузавік, які ўрэзаўся ў пешаходаў каля ГЦ "Замак"

Эксперты агледзелі грузавік, які ўрэзаўся ў пешаходаў каля ГЦ "Замак"

Спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судэкспертызаў правялі агляд грузавіка "ЗіЛ 5301", які 2 снежня ўрэзаўся ў груп пешаходаў каля гандлёвага цэнтра "Замак" у Мінску. 

ДТЗ адбылося 2 снежня. Калі група пешаходаў ішла на зялёны сігнал святлафора праз праезную частку у іх урэзаўся грузавік. Паведамлялася, што ў машыне адмовілі тармазы. У выніку здарэння на месцы загінула 11-гадовая дзяўчынка, яшчэ чацвёра пацярпелых былі шпіталізаваныя. Пагрозы іх жыццю няма.

Спецыялісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз правялі экспертны агляд аўтамабіля. Яны даследавалі тармазную сістэму, рулявое кіраванне, хадавую частку на прадмет няспраўнасцяў. Вызначаўся момант утварэння няспраўнасцяў і іх уплыў на механізм здзяйснення ДТЗ, а таксама магчымасць іх выяўлення кіроўцам.

Падчас расследавання крымінальнай справы высвятляюцца іншыя істотныя акалічнасці. Сярод іншага высвятляецца допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху і кіроўцы да кіравання транспартам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі