Эксперт: Пуцін хоча стаць міратворцам ва Украіне

“Заклікаем прадстаўнікоў паўднёвага ўсходу Украіны, прыхільнікаў федэралізацыі краіны перанесці прызначаны на 11 траўня рэферэндум. З тым, каб стварыць неабходныя ўмовы для гэтага дыялогу”, — кажа Уладзімір Пуцін журналістам 7 траўня. І дадае, што лічыць запланаваныя на 25 траўня выбары прэзідэнта Украіны пазітыўнай з’явай.



Кіеўскі палітолаг Косць Бандарэнка ў каментары Еўрарадыё заявіў, што Пуцін змяніў тактыку і цяпер будзе прытрымлівацца вобразу міратворца.



“Я лічу, што Уладзімір Пуцін цяпер стараецца паказаць сябе ў іншай іпастасі — у выглядзе міратворцы. Апошнім часам ён успрымаўся як агрэсар, набраў негатыву як патэнцыйны агрэсар. А цяпер хоча прадэманстраваць, што можа і пазітыўным чынам уплываць на сітуацыю ва Украіне”, — мяркуе эксперт.



Тым часам антытэрарыстычная аперацыя ў Данецкай і Луганскай абласцях працягваецца з пераменным поспехам. Абодва бакі нясуць страты.



Фота — kvedomosti.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі