Вы тут

Эксперт: на кітайскі каранавірус могуць захварэць 2/3 насельніцтва Зямлі

Кітайскі каранавірус / Reuters

За 13 лютага ў Кіталі зарэгістраваны 121 новы выпадак смерці ад пнеўманіі, выкліканай новым каранавірусам. Пра гэта паведамляе Нацыянальная камісія аховы здароўя Кітая.

За мінулыя суткі ў краіне былі зарэгістраваныя 5090 новых выпадкаў захворвання, у тым ліку 2174 цяжкіх. 

Агулам зарэгістравана 63 851 выпадкаў захворвання на каранавірус, вылечана 6723 чалавекі. Памёрлі 1380 чалавек. 

Тым часам эксперты СААЗ (Сусветнай арганізацыі аховы здароўя) мяркуюць, што новым каранавірусам можа захварэць да 2/3 насельніцтва Зямлі. Такі прагноз выказаў вірусолаг Айра Ланджыні, дарадца СААЗ, які адсочваў даследаванні аб распаўсюдзе інфекцыі ў Кітаі.

На яго думку, якую пераказвае РБК, кожны заражаны вірусам чалавек перадае інфекцыю двум-тром іншым. Распаўсюд хваробы адсачыць складана, бо няма тэстаў, якія дазваляюць хутка выявіць захворванне, а ў некаторых людзей яно працякае параўнаўча лёгка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.