Экспарт беларускіх тавараў знізіўся амаль напалову

Беларускі экспарт ва ўсе краіны за дзевяць месяцаў 2009 года зменшыўся на 43,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года і склаў 15 млрд 9,1 млн долараў. За гэты ж перыяд імпарт зменшыўся на 34,8%, да 20 млрд 30,4 млн долараў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Беларусь пастаўляла свае тавары ў 135 краін, а імпартавалася прадукцыя з 167 дзяржаваў. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі нашай краіны былі: Расія — 47% ад агульнага аб'ёма тавараабароту, Нідэрланды — 7,9%, Нямеччына — 6,2%, Украіна — 5,9%, Латвія — 3,5%, Польшча — 3,3%, Кітай — 2,5%, адзначае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі