Экскурсаводку арыштавалі на 15 сутак за "перашкоду праводзіць ператрус"

Экскурсаводку арыштавалі на 15 сутак за "перашкоду праводзіць ператрус"

У судзе Фрунзенскага раёна ў сераду адбыўся суд над 33-гадовай экскурсаводкай Наталляй Петуховай, паведамляюць праваабаронцы.

Жанчыну затрымалі разам з яе сястрой Аленай 23 лістапада пасля ператрусаў у іх кватэрах, якія праводзілі супрацоўнікі КДБ. Вядома, што Алену праз некаторы час адпусцілі, а Наталлю пакінулі за кратамі да суда. У Фрунзенскім РУУСе міліцыянты склалі на Петухову пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Яе абвінавацілі ў тым, што яна "адмовілася адчыняць дзверы супрацоўнікам КДБ" і "перашкаджала ім сваім целам праходу ў сваю кватэру". 

Падчас судовага паседжання Наталля адмовілася ад адваката і ад дачы паказанняў. Выкліканы праз скайп сведка-міліцыянт Сазонаў пацвердзіў, што жанчына адмовілася адчыняць дзверы, але нічога дакладна не памятае, бо "шмат праводзіць ператрусаў за дзень". 

Суд прызнаў Наталлю Петухову вінаватай у непадпарадкаванні міліцыі і арыштаваў яе на 15 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі