Экс-следчы — пра справу на 231 чалавека: або адміністрацыйная, або крымінальная

Экс-следчы — пра справу на 231 чалавека: або адміністрацыйная, або крымінальная

Затрыманыя 1 лістапада могуць праходзіць або па крымінальнай, або па адміністрацыйнай справе. Так былы следчы Аляксандр Сушко пракаментаваў парталу TUT.by звесткі пра тое, што Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 231 чалавека. Усе яны праходзяць падазраванымі па справе аб масавых беспарадках у сталіцы 1 лістапада. У гэты дзень у Мінску прайшоў марш супраць тэрору, прымеркаваны да Дзядоў — дня памяці продкаў. 

Экс-следчы адзначае, што не сустракаў у сваёй практыцы выпадкаў, каб чалавека за адно і тое ж дзеянне прыцягвалі і паводле адміністрацыйнага, і паводле крымінальнага кодэксаў.

"У канчатковым выніку трэба ўсё-ткі вызначыцца: гэта адміністрацыйная або крымінал. Калі апошняе, неабходна працаваць у рамках крымінальнага працэсу. Калі адміністрацыйная справа — перадаваць дакументы ў суд. І, калі чалавека прыцягнуць у рамках адміністрацыйнага працэсу, выходзіць, крымінальнай справы быць не можа. Тады ўзнікае пытанне: навошта гэты артыкул?" — дзівіцца Сушко.

Былы следчы пракуратуры, а цяпер праваабаронца Алег Волчак адзначае, што немагчыма было так хутка прыняць рашэнне пра пачатак крымінальнай справы — на наступны ж дзень.

"Не было часу апытаць людзей з абодвух бакоў, праверыць запісы з відэакамер, правесці іншыя следчыя дзеянні", — пералічвае ён. І даде, што Следчы камітэт за апошнія тры месяцы атрымаў 1800 заяваў пра гвалт з боку сілавікоў, але па гэтых заявах ніхто крымінальныя справы так і не пачаў. 

Волчак упэўнены, што гэтая крымінальная справа пачатая з палітычных прычынаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі