Экс-прэзідэнты Украіны Краўчук, Кучма і Юшчанка падтрымалі акцыі пратэсту

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве былых прэзідэнтаў Украіны, якая была абнародаваная 4 снежня.



"Мы выказваем салідарнасць з мірнымі грамадзянскімі дзеяннямі сотняў тысяч маладых украінцаў, — цытуе заяву Леаніда Краўчука, Леаніда Кучмы і Віктара Юшчанкі УНІАН. — Выкліканыя неўспрыманнем рэзкай змены еўрапейскага курсу, яны з'яўляюцца сведчаннем грамадзянскай сталасці, мужнасці, дэмакратызму украінцаў і веры ў іх здольнасць змяніць сваё жыццё і жыццё краіны. Практыка вырашэння стратэгічных пытанняў развіцця Украіны без публічнага абмеркавання і рацыянальнага абгрунтавання, разыходжанні тлумачэнняў ўкраінскіх урадавых чыноўнікаў адносна еўрапейскага курсу з'яўляюцца недапушчальнымі, і спараджаюць супярэчлівае тлумачэнне палітыкі".



На думку экс-прэзідэнтаў, першапрычынай гэтага крызісу з'яўляецца несістэмная праца ўрада па падрыхтоўцы да заключэння дамовы аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам на віленскім саміце. І гэта прывяло да "эскалацыі палітычнага крызісу" і рашэння яго пакуль не знойдзена.



Краўчук, Кучма і Юшчанка асуджаюць жорсткі разгон "еўрамайдана" ў ноч на суботу, 30 лістапада. Яны заклікаюць абодва бакі адмовіцца ад сілавых дзеянняў, паколькі "радыкалізм... можа мець небяспечныя наступствы" для Украіны. Аўтары заявы бачаць выхад у адкрытым дыялогу ўлады з грамадзянскай супольнасцю і прапануюць фармат агульнанацыянальнага круглага стала. Таксама Краўчук, Кучма і Юшчанка заклікаюць працягваць перамовы аб асацыяцыі з ЕС.
 

Квасьнеўскі: Лёс украінскай рэвалюцыі вырашыцца ў бліжэйшыя 48 гадзінаў
 

Віктар Юшчанка (быў прэзідэнтам Украіны ў 2005-2010 гадах), Леанід Кучма (1994-2005) і Леанід Краўчук (1991-1994). Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі